http://www.euraforum.info Іншае Сходы г.Мінск г.Мінск, Койданаўскі сход

Актывісты маскоўскага раёну правялі сход на адкрытым паветры

На сходзе, зладжаным актывістамі БХД, вылучана 10 чалавек, Усяго у мерапрыемстве прынялі ўдзел 20 актывстаў

Сход, які арганізаваў раённы каардынатар БХД Багуслаў Унгур, адбыўся на адкрытай пляцоўцы на пляцоўцы для масавых мерапрыемстваў у зялёнай зоне каля праспекта Любімава. 

Абмяркоўваліся пытанні ўдзелу ў Беларускім Еўрапейскім Форуме і падрыхтоўкі да устаноўчага з'езду Партыі БХД.

Былі абраныя дэлегаты на Беларускі Еўрапейскі Форум (10 чалавек) і дэлегаты на ўстаноўчы з'езд БХД.
Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум

Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ.

У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне.

Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка".

У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва.

Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам.

Шаноўныя дэлегаты!

Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць.