![]() |
|
||||||||||
|
|
Сход "Маладой Беларусі" вылучыў 22 дэлегата (фота)У мерапрыемстве па вылучэнню дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі Форум прынялі ўдзел актывісты руху "Маладая Беларусь" і сябры ініцыятыўнай групы па вылучэнню кандыдатам у дэпутаты Мінгарсавету Артура Фінькевіча. Усяго, паводле http://mbelarus.info, у сходзе прынялі ўдзел 44 чалавекі. Сакратаром сходу была Вераніка Лазоўская (каардынатар руху "Маладая Беларусь"), а вядоўцам Артур Фінькевіч (лідэр "МБ"). З вітальным словам выступіў сустаршыня Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі, кандыдат на пасаду прэзыдэнта РБ ад БХД, Віталь Рымашэўскі. Дэлегатамі на Беларускі Эўрапейскі Форум, які адбудзецца 14 лістапада, былі абраныя 22 удзельнікі сходу. ![]() ![]() ![]() Паводле http://mbelarus.info |
Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ. У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне. Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка". У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва. Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам. Шаноўныя дэлегаты!
Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць. |