http://www.euraforum.info Іншае Сходы г.Мінск г.Мінск, паседжанне Інстытуту нацыянальнай памяці

Інстытут нацыянальнай памяці вылучыў дэлегатаў на Форум

На паседжанні 24 верасня прадстаўнікі інтэлігенцыі вылучылі дзесяць дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі Форум.

Грамадская ініцыятыва Інстытуту нацыянальнай памяці займаецца ўшанаваннем ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, адраджэннем нацыянальнай культуры і мовы.

Напачатку сходу сябры ІНП актыўна абмяркоўвалі праблематыку, якой займаецца іх арганізацыя.

На мерапрыемстве таксама прысутнічалі прадстаўнікі аргкамітэта Беларускага Еўрапейскага Форуму Павал Севярынец і Юрась Меляшкевіч. Яны распавялі прысутным пра ідэю правядзення прадстаўнічага мерапрыемства, яго мэты і задачы.

Ад Інстытута нацыянальнай памяці абрана 10 дэлагатаў на Форум, сярод якіх прафесар культуралогіі, філосаф Аляксей Рагуля, акадэмік Радзім Гарэцкі, прадстаўнік беларускай праваслаўнай царквы ў ІНП Аляксей Шынкевіч, святар беларускай аўтакефальнай царквы а. Акаловіч.

Васіль Якавенка, які будзе ачольваць дэлегацыю Інстытута нацыянальнай памяці на Форуме, выказаў жаданне ўвайсці ў склад працоўнай групы, якая будзе займацца падрыхтоўкай дакументаў, датычных Форума.
Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум

Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ.

У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне.

Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка".

У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва.

Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам.

Шаноўныя дэлегаты!

Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць.