http://www.euraforum.info Іншае Сходы г.Мінск г.Мінск, Фрунзенскі раён

 Сход Фрунзенскага раёну вылучыў 14 дэлегатаў


Увечары на сядзібе ПБНФ сабраліся прадстаўнікі Партыі БНФ, Руху “За Свабоду”, прадстаўнікі іншых грамадскіх і палітычных арганізацый, прадпрымальнікі, усяго 28 чалавек.

Арганізатарам мерапрыемства па вылучэнню дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі Форум выступіў Андрусь Церашкоў. Вядучым сходу абралі Андруся Церашкова.

Прадстаўнік аргкамітэту, каардынатр па Мінску Юрась Меляшкевіч распавёў пра тэхнічныя аспекты арганізацыі Беларускага Еўрапейскага Форуму, ідэю правядзення БЕФ, як знакавай грамадска-палітычнай падзеі.

Прадстаўнікі СМІ, які таксама былі на сходзе, пыталіся пра тое, ці ёсць якая сувязь паміж правядзеннем Беларускага Еўрапейскага Форуму і Форуму грамадзянскай супольнасці ў межах палітыкі Усходняга партнёрства, які мае адбыцца 16 лістапада ў Бруселі. Як вядома, на форум Усходняга партнёрства запрошаны прадстаўнікі 27 беларускіх няўрадавых арганізацый, у тым ліку і Руху “За Свабоду”. Паводле Юрася Меляшкевіча. БЕФ больш адкрытае і шырокафарматнае мерапрыемства.

На сходзе Фрунзенскага раёну у якасці дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму вылучана 14 чалавек, сярод іх Алег Новікаў (кіраўнік Партыі Зялёных), Яўген Іванюк (Згуртаванне беларускіх студэнтаў), Дзяніс Мазур (ІКУ “Беларда”), тэатральны рэжысёр Сяржук Патаранскі, актывіст ПБНФ Алесь Стральцоў-Карвацкі і іншыя.
 
Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум

Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ.

У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне.

Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка".

У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва.

Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам.

Шаноўныя дэлегаты!

Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць.