Ад Слуцку вылучаныя дэлегаты на Беларускі еўрапейскі форум

У Слуцку адбыўся чарговы з раённых сходаў па вылучэнні дэлегатаў на Беларускі еўрапейскі форум.

Ад мясцовай дэмакратычнай супольнасці на Форум шляхам рэйтынгавага галасавання  было абрана 12 дэлегатаў з 15 кандыдатаў. Сярод іх такія асобы як кіраўнік мясцовых філіяў Руху "За Свабоду" і Партыі БНФ Віталь Амяльковіч, грамадскія актывісты Мікалай Кутышэнка, Юлія Касцюк, Віктар Двурэчанскі, Алесь Новік

На сходзе па вылучэнні прысутнічалі намеснікі старшыні Руху "За Свабоду" Віктар Карнеенка і Юрась Губарэвіч, прадстаўніца Партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Валерыя Чарнаморцава. Яны разам з мясцовымі актывістамі абмеркавалі мэты і задачы Беларускага еўрапейскага форуму, ролю гэтага мерапрыемства ў палітычным жыцці краіны. Госці з Мінску адказалі на пытанні прысутных. Таксама на слуцкім сходзе па вылучэнні дэлегатаў прысутнічалі госці з Клецку.

Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум

Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ.

У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне.

Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка".

У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва.

Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам.

Шаноўныя дэлегаты!

Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць.