Дэлегатамі на Беларускі еўрапейскі форум абіраюць моладзь

 У Беларусі ладзяцца раённыя сходы па вылучэнні дэлегатаў на Беларускі еўрапейскі форум. На выходных сваіх прадстаўнікоў на Форум абралі жыхары Чашнікаў, Новалукомля і Барысава.

У Барысаве раённы сход з дваццаці трох чалавек вылучыў на Беларускі еўрапейскі форум адзінаццаць дэлегатаў.

Арганізатар сустрэчы Сяргей Салаш распавёў, што папярэдне была праведзеная інфармацыйная праца – усім зацікаўленым асобам было паведамлена аб мяркуемым часе і месцы правядзення сходу. Акрамя асноўнай – выбарчай часткі, удзельнікі сходу абмеркавалі актуальныя праблемы, адмыслова разглядаліся магчымасці, якія дасць Беларусі ўдзел у праграме "Усходняе партнёрства". На сходзе прысутнічалі прадстаўнікі розных грамадскіх арганізацый, незалежных прафсаюзаў, партый.

Але не абышлося і без перашкод. Арганізатары сходу папярэдне дамовіліся на арэнду памяшкання ў офісе мясцовых НДА. Аднак перад пачаткам сустрэчы выявілася, што брама ў двары была зачыненая, побач дзяжурыла машына з танаваным шклом. У выніку раённы сход прайшоў на адкрытым паветры. Сяргей Салаш лічыць, што нягледзячы на такую замінку, мерапрыемства адбылося ў паўнавартасным фармаце і на пазітыўнай хвалі.

Цікавы факт: падаўляючая большасць дэлегатаў, абраных на Беларускі еўрапейскі форум ад Чашнікаў, Новалукомля і Барысава – гэта маладыя людзі ва ўзросце да трыццаці пяці гадоў.

Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум

Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ.

У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне.

Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка".

У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва.

Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам.

Шаноўныя дэлегаты!

Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць.