![]() |
|
||||||||||
|
|
Сход у нясвіжскім лесеСярод дэлегатаў, абраных на Беларускі Еўрапейскі Форум, вядомая дэмакратычная актывістка Наста Азарка. На сходзе, які ладзіўся на турыстычнай стаянцы каля дарогі, прысутнічалі жыхары Нясвіжа і бліжэйшых вёсак, а таксама, у якасці ганаровых гасцей, намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Юры Губарэвіч, каардынатар Руху па Міншчыне Сяргей Салаш, сустаршыня БХД Павал Севярынец, якія распавялі пра мэты і задачы маючага адбыцца 14 лістапада Форума. Пасля выступу прадстаўнікоў аргкамітэту Форума і адказаў на пытанні месцічаў былі абраны дэлегаты на Беларускі Еўрапейскі Форум. Сярод вылучаных асобаў вядомая мясцовая актывістка Наста Азарка. |
Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ. У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне. Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка". У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва. Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам. Шаноўныя дэлегаты!
Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць. |