http://www.euraforum.info Іншае Сходы Вобласці Мінская Мар'іна Горка (п. Дружны)

Адбылася сустрэча з актывістамі Мар'інай Горкі

Намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч, які прысутнічаў на сходзе, распавёў пра мэты і задачы Беларускага Еўрапейскага Форуму.

Прысутныя задавалі пытанні адносна палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў краіне, а таксама пра перспектывы наладжвання стасункаў з Еўразвязам.

Ад Мар'інай Горкі вылучана чатыры дэлегаты на Беларускі Еўрапейскі Форум.

Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум

Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ.

У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне.

Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка".

У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва.

Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам.

Шаноўныя дэлегаты!

Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць.