У Салігорску дэлегатам на Форум вылучаны бацька "палітпрызыўніка"

На сходзе па вылучэнню дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі Форум абралі сем чалавек.

Акрамя салігорскіх актывістаў у мерапрыемстве прымаў удзел намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч, які распавёў пра стратэгічныя мэты і задачы Беларускага Еўрапейскага Форуму.

На Беларускі Еўрапейскі Форум ад Салігорску вылучылі сем дэлегатаў, сярод якіх бацька прызванага ў войска паводле палітычных матываў моладзевага актывіста Івана Шылы.

Прысутныя цікавіліся, ці будзе лідэр Руху "За Свабоду" удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, якія мусяць адбыцца напрыканцы 2010 году, а таксама пра агульнае стаўленне дэмакратычных сілаў да выбарчага працэсу, пра магчымасці яго дэмакратызацыі. Людзі пыталіся, наколькі верагоднае стварэнне моцнай нацыянальна-дэмакратычнай кааліцыі.

Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум

Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ.

У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне.

Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка".

У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва.

Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам.

Шаноўныя дэлегаты!

Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць.