![]() |
|
||||||||||
|
|
У Маладзечна абралі дэлегатаў на ФорумНа сходзе па вылучэнню дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі Форум у Маладзечна пераважала моладзь. Прадстаўнікам цэнтральнага аргкамітэту па правядзенню Беларускага Еўрапейскага Форуму, якія прысутнічалі на сходзе, задавалі пытанні наконт мэтаў і задачаў мерапрыемства, удакладнялі арганізацыйныя моманты. Адметнасцю маладзечанскай сустрэчы было тое, што мясцовых актывістаў цікавілі асаблівасці развіцця беларуска-расійскіх узаемаадносінаў у кантэксце новай еўрапейскай палітыкі. Сход адбываўся у памяшканні, якое выкарыстоўваецца для грамадскіх сустрэч мясцовых актывістаў. |
Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ. У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне. Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка". У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва. Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам. Шаноўныя дэлегаты!
Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць. |