У Бялынічах дэлегатамі сталі восем чалавек

Сход у раённым цэнтры сабраў жыхароў гораду і бліжэйшых вёсак. Усяго было шаснаццаць чалавек, сярод якіх былі працаўнікі розных сфераў гаспадаркі, а таксама прадпрымальнікі.

У прыватным доме сабраліся пераважна людзі дасведчаныя ў палітычным жыцці краіны. Яны распытвалі сябра Рады Руху "За Свабоду" Аляксея Кавальца пра сённяшні стан беларускай апазіцыі, пра перспектывы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця і ролю ў гэтым працэсе краін Заходняй Еўропы.

З невялічкай прамовай таксама выступіў сябра сойму Парты БНФ, кіраўнік мясцовай суполкі Барыс Вырвіч. Ён распавёў пра мэты і задачы Беларускага Еўрапейскага Форуму.

Дэлегатамі на Беларускі Еўрапейскі Форум ад Бялыніцкага раёну абралі 8 чалавек.

Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум

Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ.

У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне.

Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка".

У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва.

Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам.

Шаноўныя дэлегаты!

Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць.