У Клічаве жывая, эмацыйная размова доўжылася больш за тры гадзіны

На сходзе ў Клічаве актыўна абмяркоўвалі не толькі акалічнасці правядзення Форуму, але і шырокі спектр грамадска-палітычных праблем.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі мясцовыя актывісты Партый БХД, БНФ, сацыял-дэмакраты. Сход вялі намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і сакратар аргкамітэту Магілёўскай вобласці Таіса Кабальчук.Прысутныя эмацыйна абмяркоўвалі палітычную сітуацыю ў грамадстве, партыях, урадзе, стан беларускай мовы, праграму навучання імя Кастуся Каліноўскага.

Па выніках сходу было абрана 7 дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі Форум.

Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум

Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ.

У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне.

Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка".

У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва.

Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам.

Шаноўныя дэлегаты!

Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць.