![]() |
|
||||||||||
|
|
На сходзе ў Горках абмеркавалі пытанне будаўніцтва АЭССход па вылучэнні дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі форум правялі на прыватнай кватэры, бо ўлады не дазволілі скарыстаць грамадскае памяшканне. Падчас сходу выступаў сустаршыня "Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі" Аляксей Шэйн, які распавёў пра дзейнасць аргкамітэта, а таксама намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч з прамовай пра палітычную сітуацыю ў краіне, мэты і задачы Форуму. Пасля абмеркавання пытання пабудовы ў рэгіёне атамнай станцыі удзельнікі сходу (іх было дваццаць чалавек) скалі зварот да ўраду з заклікам не будаваць АЭС у Беларусі. Горкі на Беларускім Еўрапейскім Форуме будуць прадстаўляць 9 чалавек. Сярод вылучаных дэлегатаў рэдактар газэты "Узгорак" Эдуард Брокараў.
Паводле прэсавай службы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі
|
Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ. У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне. Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка". У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва. Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам. Шаноўныя дэлегаты!
Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць. |