У Асіповічах пыталіся, чаму на Форум не прыйдуць Калякін і Казулін

На сходзе у Асіповічах пераважалі прадстаўнікі БХД. Былі таксама непалітызаваныя гараджане і жыхары суседніх вёсак

Ад аргкамітэту прысутнічалі намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч,  намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

Абмяркоўвалі апошнія грамадскія і палітычныя падзеі ў Беларусі, а таксама пытанні звязаныя з ўдзелам у Беларускім Еўрапейскім Форуме. Месцічы цікавіліся, чаму да Беларускага Еўрафоруму не далучаецца партыя Сяргея Калякіна і Аляксандр Казулін. Людзі таксама цікавіліся пра праграму дзеянняў кааліцыі праеўрапейскіх сілаў пасля правядзення Форуму.

У Асіповічах абрана пяць дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі Форум.

Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум

Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ.

У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне.

Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка".

У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва.

Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам.

Шаноўныя дэлегаты!

Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць.