Бабруйск вылучыў 18 дэлегатаў

На сходзе былі прадстаўлены Партыя БНФ, БХД і сацыял-дэмакраты.

Ад аргкамітэту прысутнічалі намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, а таксама сакратарка Магілёўскага аргкамітэту Форума Таіса Кабальчук.

Прысутныя абмеркавалі ідэю, мэты і задачы правядзення Беларускага Еўрапейскага Форуму. На думку актывістаў, правядзенне такога мерапрыемства ў сённяшніх варунках надзвычай актуальнае.

Паводле Рыгора Кастусёва, дыскусій па кандыдатах не было, бо адзін аднаго добра ведаюць. Мясцовыя дэмакратычныя актывісты ў гутарцы паміж сабой высветлілі, хто хоча прыняць удзел у Форуме і хто можа гэта зрабіць. У выніку ад Бабруйску абралі 18 дэлегатаў.

Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум

Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ.

У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне.

Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка".

У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва.

Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам.

Шаноўныя дэлегаты!

Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць.