На Магілёўскім сходзе вылучылі 43 дэлегаты

Удзельнікі збіраліся ў офісе грамадскіх арганізацый Магілёве. На мерапрыемстве прысутнічалі актывісты Партыі БНФ, Руху "За Свабоду", ПСП, незалежных прафсаюзаў, прадстаўнікі іншых недзяржаўных арганізацый і звычайныя грамадзяне, якія падтрымліваюць еўраінтэграцыю.

Перад жыхарамі Ленінскага раёну Магілёва выступілі намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч, заснавальнік Партыі Свабоды і Прагрэсу Уладзімір Навасяд, сустаршыня Партыі БХД Павал Севярынец.

На сходзе было прынятае рашэнне вылучыць 43 дэлегаты.

Паводле каардынатара аргкамітэту па Магілёўшчыне, намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, колькасць жадаючых удзельнічаць у працы Беларускага Еўрапейскага Форуму значна перавышала квоту і, каб пацвердзіць паўнамоцтвы абраных дэлегатаў, трэба будзе правесці дадатковую сустрэчу.

Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум

Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ.

У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне.

Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка".

У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва.

Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам.

Шаноўныя дэлегаты!

Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць.

Все про побутові танці на одному сайті