![]() |
|
||||||||||
|
|
Касцюковічы абралі дэлегатаўНа сходзе па вылучэнню дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі Форум былі актывісты Партыі БНФ, а таксама незаангажаваныя ў палітычную дзейнасць прыхільнікі еўраінтэграцыі з Касцюковіцкага, Хоцімскага і Краснапольскага раёну. Дэмакратычныя сілы рэгіёну былі прадстаўлены на сходзе ў асноўным людзьмі сталага веку. У мерапрыемстве прынялі ўдзел таксама намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і каардынатар Руху "За Свабоду" па Магілёўшчыне Віталь Васількоў. Яны адказвалі на пытанні прысутных пра палітыку, грамадскае жыццё, эканоміку. Як заўважыў адзін з удзельнікаў сходу, людзей цікавіла ўсе, пра што немагчыма даведацца праз дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі. Рыгор Кастусёў і Віталь Васількоў таксама распавялі пра Беларускі Еўрапейскі Форум, з якой мэтай ён праводзіцца. Колькі дэлегатаў ад вобласці вылучаецца, якія ганаровыя госці з-за мяжы запрошаны на гэтае мерапрыемства. Галасаванне за вылучэнне дэлегатаў праходзіла асобна па дэлегатах кожнага раёну. У выніку на Форум абрана сем чалавек, якія да вылучэння аднесліся вельмі адказна. Касцюковіцкі раён дэлегуе чатыры чалавекі (у тым ліку старшыню раённай арганізацыі ПБНФ Міколу Малахава), Хоцімск − двух, Краснаплле − аднаго. |
Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ. У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне. Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка". У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва. Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам. Шаноўныя дэлегаты!
Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць. |