![]() |
|
||||||||||
|
|
Магілёў вылучыў 63 дэлегатыУ заключным гарадскім сходзе па вылучэнні дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі Форум удзельнічалі пераважна актывісты Партыі Свабоды і Прагрэсу і Партыі БНФ. Усяго было больш за 30 чалавек. Магілеўчане збіраліся ў офісе дэмакратычных актывістаў гораду, што месіцца на вуліцы Чкалава. Старшынём сходу быў абраны Юры Стукалаў. Ён і выступіў з прамовай перад прысутнымі. Юры Стукалаў адзначыў, што Беларусь гістарычна з'яўляецца еўрапейскай краінай і альтэрнатывы еўраінтэграцыі для будучыні Беларусі няма. Важна публічна заявіць пра прыярытэты развіцця краіны, што, на яго думку, будзе зроблена з дапамогай Форуму. Людзі распытвалі вядоўцу, з якой мэтай арганізуецца БЕФ, чаму варта ў ім удзельнічаць. Удзельнікаў сходу цікавілі таксама тэхнічныя і арганізацыйныя пытанні: як будзе арганізаваны даезд да Мінску, які парадак удзелу ў Форуме. Шляхам галасавання дэлегатамі на Беларускі Еўрапейскі Форум на заключным сходзе вылучана 20 чалавек. Нагадаем, першы сход адбыўся 24 кастрычніка, на якім вылучана 43 дэлегатаў. Такім чынам Магілёў на Форуме маюць намер прадстаўляць 63 чалавекі. |
Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ. У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне. Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка". У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва. Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам. Шаноўныя дэлегаты!
Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць. |