![]() |
|
||||||||||
|
|
На сходзе ў Шклове прысутнічалі знаныя палітыкі і экспертыСустрэча была насычана размовамі на эканамічныя і палітычныя тэмы і доўжылася каля трох гадзін. Палову ўдзельнікаў сходу складалі "фронтаўцы" і актывісты БХД, астатнія − грамадзянскія актывісты і прыхільнікі еўраінтэграцыі. Перад прысутнымі выступіў намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Ён распавёў удзельнікам сустрэчы пра мэты і задачы Беларускага Еўрапейскага Форуму, які плануецца правесці 14 лістапада, патлумачыў сутнасць праграмы Усходняга партнёрства. Вельмі багата было пытання пра эканамічную сітуацыю ў краіне. На іх разгорнута адказваў кандыдат эканамічных навук Пётр Мігурскі. На сходзе ў якасці дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі Форум вылучылі восем чалавек, сярод якіх намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, грамадскі актывіст Міхал Кучарэнка, кіраўнік шклоўскай суполкі ПБНФ Уладзімір Алейнікаў. |
Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ. У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне. Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка". У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва. Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам. Шаноўныя дэлегаты!
Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць. |