![]() |
|
||||||||||
|
|
Дрыбін на Форуме будзе прадстаўляць Андрэй ЮркоўНа сходзе, які праходзіў ў Горках, прысутнічалі актывісты Дрыбінскага раёну. Перад удзельнікамі сходу выступілі сябра магілёўскай абласной рады Партыі БНФ Эдуард Брокараў і сябра Рады Руху "За Свабоду" Андрэй Юркоў. Людзі распытвалі выступоўцаў збольшага пра запланаваны на 14 лістапада Беларускі Еўрапейскі Форум. Ад Дрыбінскага раёну на Беларускі Еўрапейскі Форум абаралі пяць дэлегатаў, сярод якіх сябра Рады Руху "За Свабоду", кіраўнік "фронтаўскай" арганізацыі Дрыбіна Андрэй Юркоў. |
Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ. У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне. Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка". У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва. Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам. Шаноўныя дэлегаты!
Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць. |