http://www.euraforum.info Іншае Сходы Вобласці Гомельская Гомель (Новабеліцкі раён)

Навабеліцкі раён Гомелю вылучыў дэлегатаў на Форум

У мерапрыемстве ўдзельнічалі актывісты Руху "За Свабоду", БХД, Гомельскага грамадзянскага форуму. Усяго 12 чалавек

Выступілі каардынатар Руху "За Свабоду" па Гомельшчыне Уладзімір Кацора, прадстаўнік БХД Юры Клімовіч і актывіст Гомельскага грамадзянскага форуму Пётра Кузнецоў, якія распавялі пра мэты і задачы Форуму.

Прысутныя абмяркоўвалі палітычную сітуацыю ў краіне, мэтазгоднасць удзелу ў мясцовых выбарах,  Ролю ствараемага "Беларускага незалежніцкага блоку" у беларускай палітыцы.

На сходзе ад раёну абралі шэсць дэлегатаў.

Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум

Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ.

У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне.

Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка".

У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва.

Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам.

Шаноўныя дэлегаты!

Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць.