http://www.euraforum.info Іншае Сходы Вобласці Гомельская Гомель (Савецкі раён)

На сходзе ў Гомелі абралі 19 дэлегатаў

На сустрэчы жыхароў Савецкага раёну Гомелю прысутнічалі пераважна прыхільнікі і актывісты Руху "За Свабоду".

На сходзе зарэгістравалася 39 чалавек. Некалькі чалавек удзельнічалі ў мерапрыемстве ў якасці гасцей, каб атрымаць інфармацыю пра Беларускі Еўрапейскі Форум і прыняць рашэнне крыху пазней.

Перад прысутнымі выступіў намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Віктар Карнеенка. Ён распавёў пра новую палітыку Еўразвязу, чым яна абумоўлена, а таксама пра стратэгіі, якія існуюць у беларускім дэмакратычным асяроддзі. Віктар Карнеенка адзначыў, што пазіцыя Руху − "максімальна ўплываць на пабудову палітычных адносін паміж Беларуссю і Еўразвязам".

Прысутныя таксама абмеркавалі выніку суду над актывістамі, якія меліся ўдзельнічаць у акцыі 16-га верасня. Іх пакаралі штрафамі ад 20 да 40 базавых велічынь.

На сходзе Савецкага раёну дэлегатамі на Беларускі Еўрапейскі Форум вылучана дзевятнаццаць чалавек. На сходзе актывістаў БХД, які праходзіў у гэты ж дзень, даабралі трох дэлегатаў на Форум

Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум

Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ.

У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне.

Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка".

У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва.

Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам.

Шаноўныя дэлегаты!

Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць.