![]() |
|
||||||||||
|
|
Актывісты Чачэрску і Кармы вылучылі 9 дэлегатаўУ мерапрыемстве па вылучэнню дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі Форум удзельнічалі пераважна актывісты Руху "За Свабоду" (з Кармы і Чачэрску) і сябры АГП (з Кармы). Перад прысутнымі выступіў каардынатар Руху "За Свабоду" па Гомельшчыне Уладзімір Кацора. Ён распавёў пра палітычную сітуацыю ў Беларусі, стан у апазіцыйным асяродку, а таксама пра мэты і задачы, якія пастаўленыя перад Беларускім Еўрапейскім Форумам. Месцічы цікавіліся пра бліжэйшую прэзідэнцкую кампанію, ці збіраецца апазіцыя ў ёй удзельнічаць, хто будзе кандыдатам. На сходзе 15 кастрычніка абралі шэсць дэлегатаў. Сход БХД, які праходзіў у Чачэрску трыма днямі раней, вылучыў на Форум трох чалавек. |
Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ. У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне. Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка". У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва. Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам. Шаноўныя дэлегаты!
Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць. |