http://www.euraforum.info Іншае Сходы Вобласці Гомельская Рагачоўскі раён

На рагачоўскім сходзе былі актывісты амаль усіх мясцовых палітычных арганізацый

У мерапрыемстве прынялі ўдзел актывісты Руху "За Свабоду", АГП, ПКБ, БНФ.

Сход прайшоў у прыватным доме, бо просьбу пра правядзенне мерапрыемства ў канферэнц-залі райвыканкама ўлады не задаволілі.

На сходзе выступіў намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Віктар Карнеенка. Палітык распавёў пра палітычную сітуацыю,  патлумачыў чаму Еўропа спрабуе наладзіць дыялог з кіраўніцтвам Беларусі. На думку Віктара Карнеенкі, апазіцыя зараз мусіць вызначыцца, ці будзе яна ўдзельнічаць у палітычным працэсе, ці застанецца назіральнікам.

Па выніках сустрэчы дэлегатамі на Беларускі Еўрапейскі Форум абралі чатыры чалавекі.

Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум

Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ.

У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне.

Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка".

У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва.

Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам.

Шаноўныя дэлегаты!

Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць.