![]() |
|
||||||||||
|
|
На чарговым гомельскім сходзе абралі 7 дэлегатаўМерапрыемства па вылучэнню дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі Форум наведалі актывісты Руху "За Свабоду", БХД, Гомельскага грамадзянскага форуму і зацікаўленыя жыхары Гомелю, якія не займаюцца грамадска-палітычнай дзейнасцю. Усяго 14 чалавек. На сустрэчы выступілі каардынатар Руху "За Свабоду" па Гомельшчыне Уладзімір Кацора і прадстаўнік ад БХД Юры Клімовіч. Выступоўцы распавялі пра мэты і задачы Беларускага Еўрапейскага Форуму, яго значэнне для ўмацавання пазіцый незалежнага грамадства у дыялогу Беларусі і Еўразвязу. Юры Клімовіч патлумачыў, чаму БХД актыўна падтрымлівае ідэю правядзення Форуму. Па выніках сустрэчы дэлегатамі на Беларускі Еўрапейскі Форум вылучана сем жыхароў Цэнтральнага раёну Гомеля |
Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ. У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне. Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка". У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва. Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам. Шаноўныя дэлегаты!
Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць. |