http://www.euraforum.info Іншае Сходы Вобласці Гомельская Светлагорскі раён

Ад Светлагорску вылучылі 13 дэлегатаў

Усяго на другой светлагорскай сустрэчы было адзінаццаць актывістаў. (Першы сход адбыўся 25 верасня) Ад аргкамітэта перад прысутнымі выступілі каардынатар Руху "За Свабоду" па Гомельшчыне Уладзімір Кацора і абласны каардынатар БХД Юры Клімовіч. Выступоўцы казалі пра палітычную сітуацыю ў караіне і акалічнасці, звязаныя з падрыхтоўкай Форуму.

На сходзе вылучана пяць дэлегатаў.

Па выніках сходаў у Светлагорску у якасці дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі Форум абрана 13 чалавек.  

Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум

Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ.

У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне.

Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка".

У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва.

Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам.

Шаноўныя дэлегаты!

Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць.