![]() |
|
||||||||||
|
|
У Калінкавічах абралі 5 дэлегатаў на ФорумНа сходзе прысутнічалі мясцовыя актывісты Руху "За Свабоду" і Партыі БХД. У мерапрыемстве па вылучэнню дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі Форум удзельнісалі таксама каардынатар Руху "За Свабоду" па Гомельшчыне Уладзімір Кацора і сустаршыня Партыі БХД Павал Севярынец. Перад прысутнымі выступіў Павал Севярынец, які адзначыў важнасць правядзення Беларускага Еўрапейскага Форуму для аб'яднання беларусаў вакол еўрапейскіх і хрысціянскіх каштоўнасцяў. Удзельнікі сходу шляхам галасавання абралі пяць дэлегатаў. |
Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ. У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне. Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка". У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва. Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам. Шаноўныя дэлегаты!
Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць. |