Сход у Жлобіне сабраў беспартыйных

У мерапрыемстве па вылучэнню дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі Форум удзельнічалі актывісты Руху "За Свабоду" і прыхільнікі еўраінтэграцыі.

Перад прысутнымі выступілі намеснік кіраўніка Руху "За Свабоду" Віктар Карнеенка і прадстаўніца аргкамітэту ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

Віктар Карнеенка распавёў пра знешнепалітычную сітуацыю і варункі, ў якіх рыхтуецца Беларускі Еўрапейскі Форум. Дзяўчына ад БХД распавяла пра дзейнасць сваёй партыі і заклікала актывістаў Жлобіна ўступаць у яе арганізацыю.

На сходзе дэлегатамі на Форум абрана сем чалавек.

Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум

Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ.

У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне.

Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка".

У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва.

Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам.

Шаноўныя дэлегаты!

Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць.