![]() |
|
||||||||||
|
|
У Гомелі вылучылі 12 дэлегатаў на ФорумНа сходзе па вылучэнню дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі Форум прысутнічала 23 чалавекі, пераважна актывісты Руху і БХД, а таксама незаангажаваныя ў палітыку прыхільнікі еўраінтэграцыі Сярод выступаючых былі каардынатар Руху "За Свабоду" па Гомельскай вобласці Ўладзімір Кацора, прадстаўнік Гомельскага грамадзянскага Форуму Пятро Кузняцоў, і каардынатар Партыі БХД Юры Клімовіч. Прамоўцы казалі пра важнасць выбару еўрапейскага шляху развіцця для Беларусі, распавядалі пра праграму Усходняга партнёрства, ініцыяваную Еўразвязам, адзначалі ролю Беларускага Еўрапейскага Форуму для ўзмацнення сувязяў паміж структурамі Еўразвяза і грамадзянскай супольнасцю Беларусі. Прысутныя актыўна абмяркоўвалі абвяшчэнне даты прэзідэнцкіх і мясцовых выбараў. Шляхам галасавання дэлегатамі на Беларускі Еўрапейскі Форум вылучана 12 чалавек. |
Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ. У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне. Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка". У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва. Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам. Шаноўныя дэлегаты!
Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць. |