![]() |
|
||||||||||
|
|
Ад гомельскіх НДА вылучылі дзевяць дэлегатаўНа сходзе прысутнічалі прадстаўнікі дзевяці недзяржаўных арганізацый Гомельшчыны, сярод якіх Гомельская філія асацыяцыі жанчын-юрыстаў, Цэнтр сацыяльнай падтрымкі "Духоўнасць", Фонд спрыяння лакальнаму развіццю, рэдакцыя газеты “Эколаг і я” і шэраг іншых. Усяго у мерапрыемстве прынялі удзел дзевятнаццаць грамадскіх актывістаў. Прысутныя абмеркавалі планы і перспектывы супрацоўніцтва з Рухам "За Свабоду", праграму Усходняе партнёрства, яе уплыў на рэгіянальную палітыку і ролю НДА ў гэтых працэсах. Галіна Скараход распавяла пра сэнс удзелу у Беларускім Еўрапейскім Форуме, яго мэты і задачы. Людзі таксама цікавіліся пра далейшыя перспектывы Форуму. На сходзе дэлегатамі на БЕФ вылучана 9 чалавек, сярод якіх Віктар Карнеенка, які стаяў у вытокаў стварэння гомельскай сеткі НДА і Юры Варонежцаў (Фонд Льва Сапегі, мясцовы філіял). |
Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ. У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне. Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка". У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва. Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам. Шаноўныя дэлегаты!
Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць.
Аренда квартир в Москве 5 простых - аренда квартир посуточно одесса. Купить продать недвижимость.
|