![]() |
|
||||||||||
|
|
Ад Смаргоні вылучылі 6 дэлегатаўНа сходзе па вылучэнню дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі Форум прысутнічалі актывісты Партыі БНФ, "Мадады фронт", БХД, усяго 12 чалавек. У мерапрыемстве ўдзельнічалі таксама каардынатар аргкамітэта па Гарадзеншчыне Мікола Баўсюк і сустаршыня Партыі БХД Павал Севярынец. У сваім выступе Павал Севярынец папулярна патлумачыў, якое значэнне мае правядзенне Беларускага Еўрапейскага Форуму для краіны, чаму важна ў ім удзельнічаць. Паводле Паўла Севярыца, Беларускі Еўрапейскі Форум дазволіць стварыць эфектыўны механізм давядзення пазіцыі грамадзянскай супольнасці да ведама еўрапейскіх палітыкаў у дыялогу паміж Беларуссю і Еўразвязам. Прысутныя вылучылі дэлегатамі на Беларускі Еўрапейскі Форум шэсць чалавек. |
Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ. У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне. Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка". У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва. Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам. Шаноўныя дэлегаты!
Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць.
Какова стоимость цена или сколько стоит металлочерепица купить MetroBond Метробонд.
|