![]() |
|
||||||||||
|
|
Сход у Бешанковічах (фота)У сходзе прынялі ўдзел актывісты Руху "За Свабоду", Партыі БХД і неабыякавыя да лёсу бацькаўшчыны прадстаўнікі Шумілінскага і Міёрскага раёнаў. Сваіх землякоў склікала на сход старэйшая актывістка грамадскага руху Валянціна Гракун. Прыхільнікі еўраінтэграцыі сабраліся на сядзібе аднаго са сваіх сябраў, каб абмеркаваць сітуацыю ў краіне і далучыцца да падрыхтоўкі Еўрапейскага Форуму. Каардынатар Руху "За Свабоду" па Віцебшчыне Хрыстафор Жэляпаў распавёў пра ідэю Форума і стаўленне яго ініцыятараў да праграмы "Усходняга партнёрства". Удзельнікі сходу падтрымалі пазіцыі арганізацый-ініцыятараў і вылучылі 6 дэлегатаў на Форум. Віцебшчына завяршае вылучэнне прыхільнікаў еўрапейскага выбару на Форум 14 лістапада. Наперадзе яшчэ тры сходы (у Віцебску, Оршы і Верхнядзвінску). У вобласці ужо адбылося дзевяць сходаў, на якіх вылучана каля 100 дэлегатаў.
|
Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ. У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне. Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка". У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва. Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам. Шаноўныя дэлегаты!
Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць. |