![]() |
|
||||||||||
|
|
На дадатковым сходзе ў Віцебску вылучана яшчэ 20 дэлегатаўЗаля Еўрапейскага клубу, дзе праходзіў сход па вылучэнню дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі Форум, зноў была поўнай. Перад прысутнымі выступілі каардынатар Руху "За Свабоду" па Віцебшчыне Хрыстафор Жэляпаў і сустаршыня БХД Павал Севярынец. Паводле слоў апошняга, віцебляне ўпэўнена дэманструюць сваё жаданне жыць у еурапейскай Беларусі. На дадатковым сходзе (першы адбыўся 19 верасня) было вылучана 20 дэлегатау Усяго горад Віцебск на Беларускім Еўрапейскім Форуме будуць прадстаўляць 54 дэлегаты. Напрыканцы сходу прыхільнікаў еурапейскага выбару Хрыстафор Жэляпаў прапанаваў прысутным абмеркаваць патанні будаўніцтва атамнай электрастанцыі на Беларусі. Прысутныя далучыліся да крытычных заўваг экалагічных НДА, датычных афіцыйнага дакумента "Заявление об ОВОС белорусской АЭС", падрыхтаванага ПНІРУП "Белніпіэнергопром". Крытычныя заўвагі падрыхтавалі эксперты і навукоўцы па замове партыі "Зяленыя" ГА "Экадом" і групы "Экозащита". Удзельнікі сходу прынялі рэзалюцыю у падтрымку "каментароў" і выказаліся адмоўна наконт плана пабудовы АЭС у Беларусі. Мяркуецца, што пазіцыя віцебчукоў будзе агучана на прэс-канференцыі якая адбудзецца у Мінску 7-га кастрычніка ў ІВВ-цэнтры
|
Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ. У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне. Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка". У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва. Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам. Шаноўныя дэлегаты!
Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць. |