Абраны дэлегаты на Беларускі Еўрапейскі Форум ад Гарадоччыны

20 верасня на сходзе жыхароў Гарадоцкага раёну, абмеркаваны планы падрыхтоўкі да Беларускага Еўрапейскага Форуму, і вылучана 9 дэлегатаў.

На сходзе ў Гарадку прысутнічаў прадстаўнік аргкамітэту па Беларускага Еўрапейскага Форума па Віцебшчыне Хрыстафор Жэляпаў, які ў сваёй прамове распавёў аб развіцці палітычнага становішча ў краіне, аб  накірунках супрацы Беларусі па Ўсходняму Партнёрству, аб  праблемах беларуска-расейскіх адносін, а таксама аб падрыхтоўцы да Форума на Віцебшчыне.

Прысутныя маглі задаць пытанні і выказаць свае прапановы датычныя Еўрапейскага Форума.

Аб мэтах Форума распавёў сябар Рады ПАГА "Рух "За Свабоду" Леанід Гаравы. На яго думку, вялікі сход прадстаўнікоў дэмакратычнай грамадскасці Беларусі павінен засведчыць аб жаданні беларусаў інтэгравацца ў еўрапейскую супольнасць і выказаць патрабаванні да ўладаў аб неабходнасці выканання крокаў па дэмакратызацыі жыцця ў Беларусі, рэкамендаваных Еўразвязам.

Пасля абмеркавання прамоў адбылося вылучэнне дэлегатаў на Форум, Сярод абраных дэлегатаў: Леанід Аўтухоў, старшыня Гарадоцкай суполкі Партыі БНФ, Леанід Гаравы праваабаронца, Таццяна Касьянава, грамадская актывістка і іншыя актыўныя грамадзяне.

На сённяшні дзень ад Віцебшчыны на Еўрапейскі Форум абрана каля 80 дэлегатаў ад 12 гарадоў і раёнаў Віцебшчыны.

Нагадаем, што правядзенне Беларускага Еўрапейскага Форума прапанаваў лідэр Руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч, а яго ініцыятыву падтрымалі шэсць арганізацый Беларусі, якія ўхваляюць еўрапейскае развіццё краіны. Форум запланавана правесці 14 лістапада ў Мінску. На ім збяруцца дэлегаты, якія абіраюцца на сходах грамадзян у большасці раёнаў краіны.

Паводле haradok.belarda.org

Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум

Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ.

У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне.

Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка".

У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва.

Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам.

Шаноўныя дэлегаты!

Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць.