У Лепелі рыхтуюцца да сацыяльных кампаній (фота)

На сходзе па вылучэнню дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі Форум актывісты цікавіліся магчымасцямі рэгістрацыі няўрадавых арганізацый і правядзення сацыяльных акцый і гуманітарных праектаў.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі прыхільнікі еўрапейскага выбару з Лепеля і Чашнік.

Арганізатарам сходу па вылучэнню дэлегатаў на Еўрапейскі Форум у Лепелі выступіла актывістка грамадскага руху Раіса Дыман.

Перад прыстунымі выступілі запрошаныя ў якасці ганаровых гасцей намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Юрась  Губарэвіч і сустаршыня Партыі БХД Дзяніс Садоўскі, якія распавялі пра мэты і задачы Беларускага Еўрапейскага Форуму.

Акрамя пытанняў, датычных Форуму, мясцовыя актывісты цікавіліся магчымасцямі рэгістрацыі няўрадавых арганізацый і правядзення сацыяльных акцый і гуманітарных праектаў. На гэтыя пытанні адказаў кіраўнік Віцебскага грамадскага аб’яднання “Самакіраванне і грамадства” Хрыстафор Жэляпаў.

Лепельскі сход вылучыў на Беларускі Еўрапейскі Форум пяць дэлегатаў.

Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум

Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ.

У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне.

Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка".

У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва.

Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам.

Шаноўныя дэлегаты!

Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць.