Віцебчукі за еўрапейскі выбар (фота)

Прысвечаны Беларускаму Еўрапейскаму Форуму сход у Віцебску прайшоў з аншлагам. Вылучана 33 дэлегаты.

Мерапрыемства адбылося ў памяшканні, дзе рэгулярна праходзяць сустрэчы сябраў заснаванага Рухам "За Свабоду" Еўрапейскага клубу.

19 верасня Актывісты чатырох партый  і сямі грамадскіх аб’яднанняў Віцебска сабраліся, каб вылучыць дэлегатаў на Еўрапейскі Форум. Жадаючых было столькі, што ў залі не хапіла ўсім крэслаў, моладзі прыйшлося дзве гадзіны адстаяць на нагах. Але размова атрымалася настолькі жывой і цікавай, што час, паводле сведчанняў удзельнікаў сустрэчы, прамінуў незаўважна.

Ганаровым гасцям сходу намесніку старшыні Руху "За Свабоду" і сустаршыні Партыі БХД Аляксею Шейну давялося адказываць на шмат пытанняў, прысвечаных тэме еўраінтэграцыі.

Пераважная большасць удзельнікаў сустрэчы падзяляла бачанне ініцыятараў Форуму датычна шляху Беларусі і стратэгіі  нацыянальна-дэмакратычных сіл. Аднак, былі выступоўцы якія лічаць, што  наша краіна павінна больш інтэгравацца з усходняй суседкай. Завязвалася ажыўленая палеміка.

Віктар Карніенка выказаў пункт погляду, што Усходняе партнёрства – гэта шанс для Беларусі ўмацаваць незалежнасць, як палітычную, так і эканамічную. Дэмакратычныя сілы павінны выкарыстаць гэты шанец у тым ліку і для таго каб прымусіць улады  пачаць рэальную палітычную лібералізацыю.

У выніку на Форум было вылучана трыццаць тры дэлегаты. Паводле каардынатара аргкамітэту Віцебшчыны Хрыстафора Жэляпава,  не ўсе актыўныя  прыхільнікі еўравыбару змаглі прыйсці ў суботу а 12 гадзіны на сход, таму вырашана правесці яшчэ адну сустрэчу 5-га кастрычніка а 18 –ай гадзіне.

 

Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум

Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ.

У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне.

Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка".

У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва.

Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам.

Шаноўныя дэлегаты!

Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць.