![]() |
|
||||||||||
|
|
Віцебшчына вылучае дэлегатаў на Форум (фота)За апошні тыдзень у Віцебскай вобласці прайшоў шэраг сходаў па вылучэнню дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі Форум. У пятніцу, субботу, нядзелю прыхільнікі еўрапейскага выбару Беларусі збіраліся ў Глыбокім, Оршы і Полацку. На пытанні ўдзельнікаў сходаў адказвалі палітычныя лідэры Павал Севярынец, Віктар Карніенка. Людзей цікавілі найперш мэты Беларускага Еўрапейскага Форуму, якім чынам такое мерапрыемства паспрыяе еўрапеізацыі і дэмакратызацыі Беларусі. Сустаршыню Партыі БХД Паўла Севярынца распытвалі пра стаўленне да новага кіраўніцтва ПБНФ і магчымасць стварэння нацыянальна-дэмакратычнай кааліцыі. Намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Віктар Карніенка распавёў пра планы Руху, датычныя бліжэйшых прэзідэнцкіх выбараў. На трох сустрэчах дэлегатамі на Беларускі Еўрапейскі Форум вылучана 25 дэлегатаў. Паводле рэгіянальнага каардынатара, у бліжэйшы тыдзень плануецца правесці яшчэ сходы ў Лепелі (15 верасня а 18 –ай гадзіне), у самім Віцебску (19-га верасня а 12-ай гадзіне) і ў Гарадку (20 верасня а 11 гадзіне). Ахвотныя далучыцца могуць падаць заяўку альбо патэлефанаваць каардынатару па тэлефоне +37529 5173253.
|
Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ. У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне. Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка". У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва. Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам. Шаноўныя дэлегаты!
Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць. |