![]() |
|
||||||||||
|
|
У Новаполацку распытвалі пра нацыянальную кааліцыю (фота)На сходзе па вылучэнню дэлегатаў на Форум, які адбыўся 9 верасня, ад Наваполацку абрана 11 чалавек. Мерапрыемства адбывалася ў офісе мясцовай грамадскай арганізацыі. На сустрэчы прысутнічалі дэмакратычныя актывісты, большасць з якіх з'яўляецца інжынерна-тэхнічнымі работнікамі "Нафтана" і "Паліміра". Усяго каля трыццаці чалавек. У якасці ганаровых гасцей на сход былі запрошаны намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч і сустаршыня Партыі БХД Павал Севярынец. Вядоўцам сходу быў каардынатар Руху "За Свабоду" па Віцебшчыне Хрыстафор Жэляпаў. Юрась Губарэвіч распавёў пра мэты і задачы Беларускага Еўрапейскага Форуму, прадставіў аналіз палітычнай сітуацыі ў краіне, паведаміў пра змены ва ўзаемаадносінах паміж Еўразвязам і Беларуссю за апошнія паўтары гады. Удзельнікаў сходу ад Наваполацку цікавіла сённяшняя сітуацыя у апазіцыйным асяродку, расклад сілаў паміж палітычнымі структурамі і перспектывы стварэння нацыянальнай кааліцыі. Некаторыя цікавіліся, ці далучацца да Беларускага Еўрапейскага Форуму сацыяльна-дэмакратычныя сілы. Шляхам галасавання на Форум дэлегавалі адзінаццаць чалавек, сярод якіх некалькі былых дэпутатаў Наваполацкага гарсавета.
|
Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ. У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне. Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка". У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва. Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам. Шаноўныя дэлегаты!
Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць. |