![]() |
|
||||||||||
|
|
Дэлегатамі на Беларускі еўрапейскі форум абіраюць моладзьУ Беларусі ладзяцца раённыя сходы па вылучэнні дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі Форум. Cваіх прадстаўнікоў на Форум абралі жыхары Чашнікаў, Новалукомля і Барысава. На сходзе па вылучэнні дэлегатаў ад Чашнікаў і Новалукомля прысутнічалі намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч, былы палітвязень Сяргей Парсюкевіч, каардынатар аргкамітэта Партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя па Віцебскай вобласці Тацяна Севярынец, грамадскі актывіст Хрыстафор Жэляпаў. Мясцовыя актывісты абралі пяць асобаў, якія будуць прадстаўляць іх інтарэсы на Беларускім еўрапейскім форуме. Сярод дэлегатаў – дэпутат Новалукомльскага гарадскога савета. Што тычыцца дыскусійнай часткі сходу, то прысутных найперш цікавілі пытанні, звязаныя з эканамічным крызісам, зменамі, якія адбываюцца ў Беларусі. Абмяркоўваўся бягучы стан спраў у Аб’яднаных дэмакратычных сілах, перспектывы дзейнасці як структуры ў цэлым, так і яе асобных суб’ектаў. Натуральна, не засталіся па-за ўвагаю мясцовыя праблемы. Цікавы факт: падаўляючая большасць дэлегатаў, абраных на Беларускі еўрапейскі форум ад Чашнікаў, Новалукомля і Барысава – гэта маладыя людзі ва ўзросце да трыццаці пяці гадоў. |
Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ. У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне. Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка". У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва. Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам. Шаноўныя дэлегаты!
Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць. |