![]() |
|
||||||||||
|
|
Сход у Верхнядзвінску наведала чыноўніца райвыканкамаУ падрыхтоўчым да Беларускага Еўрапейскага Форуму мерапрыемстве прынялі ўдзел актывісты амаль усіх прадстаўленых у рэгіёне палітычных партый. У офісе ГА "Рубон" сабраліся каля трыццаці чалавек. У якасці гасцей на сходзе прысутнічалі намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Вікатр Карнеенка, актывіст Руху "За Свабоду" Алесь Жучкоў, сустаршыня Партыі БХД Павал Севярынец, каардынатар Руху "За Свабоду" па Віцебшчыне Хрыстафор Жэляпаў. Упершыню мерапрыемства такога кшталту наведала прадстаўніца ідэалагічнага аддзела райвыканкама. Віктар Карнеенка распавёў пра палітычную сітуацыю ў Беларусі, асаблівасці і адрозненні палітычных структур, які пазіцыянуюць сябе як дэмакратычныя, а таксама пра падрыхтоўку да Беларускага Еўрапейскага Форуму. Павал Севярынец у сваім выступе акцэнтаваў увагу на маральных каштоўнасцях дэмакратычнага руху. Паводле www.euravitebsk.org акрамя пытанняў Еўрапейскага форума і Еўраінтэграцыі ўдзельнікі сходу Верхнядзвінска цікавіліся вынікамі грамадскіх слуханняў будаўніцтва атамнай электрастанцыі, якія праходзілі ў гэты дзень ў Астраўцы. У Верхядзвінску жыве вялікая колькасьць перасяленцаў з Чарнобыльскай зоны і зразумела, што іх непакоіць перспектыва зноўку апынуцца ў зоне радыяцыйнай небяспецы. Таксама актыўна дыскутавалася тэма перапісу насельніцтва. Людзі цікавіліся пытаннем аб роднай мове, бо як вядома ў перапісных анкетах будзе прысутная незразумелая фармулёўка , "Ваша родная мова (мова, засвоеная першай у раньнім дзяцінстве)", якая, на думку прысутных, свядома правакуе Беларусаў называць родную мову – мову іншай краіны. У якасці дэлегатаў на Форум абрана 12 чалавек (двое з Міёр і дзесяць з Верхнядзвінску), у тым ліку вядомая ў рэгіёне грамадская актывістка Валянціна Кудлацкая і дэпутатка сельсавета Наталля Васіленка.
|
Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ. У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне. Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка". У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва. Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам. Шаноўныя дэлегаты!
Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць. |