Камянецкі сход прайшоў у парку

Мясцовы актывісты абралі пяць дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі Форум.

На сходзе прысутнічала ў асноўным моладзь. Зважаючы на спрыяльнае надвор'е, было вырашана правесці сход у публічным месцы, на тэрыторыі гарадскога парку.

Намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч распавёў пра ўнутрыпалітычную сітуацыю ў краіне, пра геапалітычны выбар перад якім стаіць Беларусь, патлумачыў мэты, задачы і ролю Беларускага Еўрапейскага Форуму для перспектыў развіцця нашага грамадства.

Мерапрыемства наведаў таксама сябра Партыі БХД Георгій Дзмітрук, які распавёў моладзі пра сваю арганізацыю, яе мэты і задачы.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў правядзенню сходу не перашкаджалі.

 

Фота тут
Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум

Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ.

У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне.

Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка".

У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва.

Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам.

Шаноўныя дэлегаты!

Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць.