На сходзе ў Баранавічах абралі 18 дэлегатаў на Форум (фота)

У мерапрыемстве па вылучэнню дэлегатаў на  Беларускі Еўрапейскі Форум удзельнічалі мясцовыя актывісты Руху "За Свабоду", Партыі БХД і "Маладога фронту".

Сход па прычыне ягонай шматлюднасці і ўлічваючы добрае надвор’е вырашылі правесці на вольным паветры, у дворыку прыватнага дома аднаго з актывістаў.

Прадстаўнік нацыянальнага аргкамітэта па правядзенню Форума Віктар Карнеенка паведаміў прысутным пра ўнутрыпалітычную сітуацыю ў краіне, а таксама распавёў пра мэты і задачы маючага адбыцца 14 лістапада Беларускага Еўрапейскага Форуму. Намеснік старшыні Руху "За Свабоду" акцэнтаваў увагу на надзвычайнай важнасці еўрапейскага выбару Беларусі ў геапалітычным сэнсе.

 
Фотаздымкі тут
Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум

Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ.

У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне.

Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка".

У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва.

Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам.

Шаноўныя дэлегаты!

Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць.