![]() |
|
||||||||||
|
|
Ганцаўшчыну на Беларускім Еурапейскім Форуме прадставяць пяць дэлегатаўТакое рашэнне прынялі жыхары горада і раёна на сходзе, які прайшоў 5 кастрычніка. На сходзе ганцаўчан выступіў кіраўнік Брэсцкага абласнога аргкамітэту Беларускага Еурапейкага Форуму, каардынатар Руху «За Свабоду» па Берасцейшчыне Зміцер Трэцяк, які паспавёў прысутным пра мэты і значнасць правядзення агульнанацыянальнага мерапрыемства, пра важнасць удзелу ў ім найбольш шырокага кола грамадства. Зміцер Трэццяк агучыў інфармацыю аб тым, што ўсё больш грамадзян Беларусі выказваюцца за курс развіцця краіны і ўступленне ў ЕС, чым за аб'яднанне з Расіяй. - Згодна з апошнім сацыялагічным апытаннем, праведеным зусім нядаўна НІСІПІ, колькасць рэспандэнтаў, якія выбралі далучэнне да ЕС склала 42.7%, а за саюз з Расіяй галасы аддалі 38.3%. Ранней прыхільнікаў Масквы было заўсёды больш! - адзанчыў Зміцер Трэцяк. Удзельнікі сходу выразілі цікаваць да працэсаў, якія зараз адбываюцца ў краіне, абмеркавалі палітычную сітуацыю ў Беларусі і магчымасці развіцця сацыяльна-эканамічных адносін у выпадку усталявання больш цесных стасункаў з краінамі Еўразвязу. Паводле абласнога каардынатара Руху "За Свабоду", адным з матываў удзелу у Форуме ганцаўчан з'яўляецца цікаваць і жаданне даведацца аб пазіцыі прадстаўнікоў еўрапейскай супольнісці наконт канкрэтных крокаў па інвестыцыях і развіцці малых гарадоў і рэгіёнаў. - Дзякуючы гэтаму форуму магчыма ўлада зразумее, што акрамя тых хто знаходзіцца пры пасадах, ёсць яшчэ тысячы людзей, якія жадаюць і могуць прыносіць дзяржаве карысць, – выказаўся адзін з удзельнікаў сходу. Паводле вынікаў галасавання, Ганцавіцкі раён Брэсцкай вобласці на Беларускім Еурапейскім Форуме будуць прадстаўляць пяць дэлегатаў. Нагадаем, мерапрыемства мае адбыцца ў Мінску 14 лістапада.
|
Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ. У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне. Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка". У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва. Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам. Шаноўныя дэлегаты!
Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць. |