![]() |
|
||||||||||
|
|
Маларыта дэлегуе моладзь (фота)На сходзе грамадзян па вылучэнню дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі Форум абралі сем дэлегатаў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел жыхары Маларыты, пераважна маладыя людзі ва ўзросце 18-25 гадоў. Сход распачаў старшыня Брэсцкага абласнога аргкамітэта па падрыхтоўцы Беларускага Еўрапейскага Форума Змітра Трэцяка. Ён распавёў пра мэты і задачы Форума, сённяшнія стасункі Беларусі і Еўразвяза, палітычную сітуацыю ў краіне. У другой, працэдурнай, палове сходу ўдзельнікі абралі старшынём Пятра Андрыевіча, сакратаром Святлану Русавук. Падчас абмеркавання прапановы па вылучэнню дэлегатаў на Форум, Маларыту даверылі прадстаўляць сямі дэлегатам, якія з’яўляюцца сябрамі Руху "За Свабоду", "Маладога фронту" і Партыі БНФ. Напрыканцы сходу адбылася цікавая дыскусія па пытаннях сучаснага палітычнага і сацыяльна-эканамічнага жыцця Беларусі.
|
Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ. У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне. Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка". У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва. Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам. Шаноўныя дэлегаты!
Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць. |