![]() |
|
||||||||||
|
|
Пінск вылучыў на Форум 15 чалавек (фота)Рэгіянальны сход па вылучэнню дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі Форум ў Пінску адбыўся. У сходзе прынялі ўдзел больш за 30 чалавек з Пінска і Століна. Госцем палешукоў быў намеснік старшыні Руху "За Свабоду" і намеснік старшыні аргкамітэта па правядзенню Еўрапейскага Форума Юрый Губарэвіч, які распавёў аб сітуацыі ў краіне і адказаў на шматлікія пытанні ўдзельнікаў. Шляхам дэлегатамі на Беларускі Еўрапейскі Форум былі абраны 15 чалавек.
|
Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ. У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне. Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка". У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва. Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам. Шаноўныя дэлегаты!
Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць. |