![]() |
|
||||||||||
|
|
У Белаазёрску вылучылі 10 дэлегатаў на Форум (фота)Рэгіянальны сход па вылучэнню дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі Форум адбыўся 4-га верасня. У офісе мясцовай дэмакратычнай супольнасці сабраліся актывісты з Белаазёрску, Бярозы, Драгічына, Янава і Малеча. У сходзе прынялі ўдзел прадстаўнікі шэрагу грамадскіх і палітычных арганізацый сярод якіх Рух "За Свабоду", Партыя БНФ, "Малады Фронт" і іншыя. Адкрыў сход Старшыня Брэсцкага абласнога аргкамітэта Зміцер Траццяк. Старшынём і сакратаркай сходу былі абраны Яўген Паркурат і Кацярына Паўлюковіч. Ганаровыя госці мерапрыемства, прадстаўнік нацыянальнага аргкамітэта Юрась Губарэвіч а таксама эксперты Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Віталь Сіліцкі і Дзяніс Мельянцоў, выступілі перад прысутнымі Юрась Губарэвіч у сваім выступе засяродзіўся на бягучай палітычнай сітуацыі ў краіне, адносінах у апазіцыйным асяродку. Ён таксама распавёў аб ідэі правядзення Беларускага еўрапейскага форума. Дзяніс Мельянцоў патлумачыў практычныя плюсы ад удзелу Беларусі ў праграме Усходняга Партнёрства для беларускага грамадства, распавёў слухачам пра чатыры базавых платформы гэтай міжнароднай праграмы. Ягоны выступ больш тычыўся эканамічных аспектаў удзелу Беларусі ва Ўсходнім Партнёрстве. Згодна за працэдурай на Беларускі Еўрапейскі Форум было абрана 10 дэлегатаў, якія будуць прадстаўляць Бярозаўскі, Драгічынскі і Янаўскі раёны. Пасля гэтага ўдзельнікі сходу атрымалі магчымасць задаць свае пытанні гасцям з Мінску. Прысутных цікавіла перспектыва ўзаемадзеяння Беларусі з Еўразвязам, будучыя прэзідэнцкія выбары, эканамічная сітуацыя ў Беларусі. Нягледзячы на вечаровы час, сход доўжыўся амаль дзве гадзіны.
|
Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ. У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне. Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка". У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва. Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам. Шаноўныя дэлегаты!
Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць. |