Пружаны дэлегавалі на Форум 17 чалавек (фота)

У сходзе па вылучэнню дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі Форум бралі ўдзел сябры Партыі БНФ, Руху "За Свабоду", КХП БНФ, Таварыства беларускай мовы. Усяго 34 чалавекі.

Пружанскі сход па вылучэнню дэлегатаў на Беларускі еўрапейскі форум адбыўся 10-га верасня ў гарадской кавярні. Мерапрыемства адкрыў Зміцер Траццяк, які з’яўляецца кіраўніком Брэсцкага абласнога аргкамітэту. Старшынём сходу быў абраны Ўладзімір Радзівончык, сакратаром − Алена Руціна.

Уладзімір Радзівончык выступіў з кароткай справаздачай па дзейнасць мясцовай дэмакратычнай супольнасці. Ён распавёў пра стварэнне "гарачай лініі" і пра кампанію "Народны кантроль", з дапамогай якіх удаецца вырашаць шэраг камунальных праблем жыхароў Пружан і такім чынам сумленна заслугоўваць іх давер да НДА.  Мясцовыя актывісты выдаюць газету “Вы і Мы”, якая карыстаецца папулярнасцю і адкрыта распаўсюджваецца праз шэсць крамаў і прыватных распаўсюднікаў.

У якасці ганаровых гасцей на сходзе выступілі намеснік старшыні Юрась Губарэвіч, палітолаг Дзяніс Мельянцоў, сустаршыня БХД Павал Севярынец.

Юрась Губарэвіч адказаў на пытанні адносна Беларускага Еўрапейскага Форуму, ягоных мэтаў і задач.

Дзяніс Мельянцоў распавёў пра развіццё адносінаў Беларусі і Еўразвяза, праграму "Усходняе партнёрства", што яна можа прынесці нашай краіне.

Павал Севярынец патлумачыў, чаму Партыя БХД выступае ў падтрымку правядзення Беларускага Еўрапейскага Форуму і будзе актыўна ўдзельнічаць у ім.

Шляхам галасавання дэлегатамі на Беларускі Еўрапейскі Форум абрана 17 жыхароў Пружаншчыны.
 

 

Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум

Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ.

У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне.

Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка".

У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва.

Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам.

Шаноўныя дэлегаты!

Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць.