![]() |
|
||||||||||
|
|
У Кобрыне абралі дэлегатаў на ФорумНа мясцовым сходзе па вылучэнню прадстаўнікоў на Беларускі Еўрапейскі Форум удзельнічалі актывісты Партыі БХД і Руху "За Свабоду". Напачатку сходу выступіў кардынатар Руху "За Свабоду" па Берасцейшчыне Зміцер Трэцяк. Ён распавёў пра палітычную сітуацыю ў Беларусі, выгоды ад удзелу нашай краіны ў праграме Ўсходняга партнёрства. Для ўдзелу ў Беларускім Еўрапейскім Форуме ад Кобрына адкрытым галасаваннем абралі шэсць дэлегатаў. Сярод іх сустаршыня БХД Гергій Дзьмітрук. Актывісты БХД плануюць правесці ў Кобрыне яшчэ адну сустрэчу прыхільнікаў еўрапейскай інтэграцыі. |
Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ. У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне. Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка". У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва. Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам. Шаноўныя дэлегаты!
Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць. |