![]() |
|
||||||||||
|
|
У Брэсце дэлегатамі на Форум вылучана 26 чалавек (фота)Сход адбываўся ў канферэнц-залі гатэля. У ім удзельнічала 52 чалавекі, сярод якіх былі прадстаўнікі Руху "За Свабоду", Партыі БНФ, БХД, "Маладога фронту", СПБ ды іншых арганізацый. На мерапрыемстве мелі выступ лідэр Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч і сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павал Севярынец. Яны распавялі пра мэты і задачы Форуму, выказалі сваю ацэнку палітычнай сітуаццыі ў краіне і адказалі на пытанні адносна стварэння нацыянальна-дэмакраттычнай кааліцыі і бліжэйшай кампаніі па выбарах прэзідэнта. Сярод ганаровых гасцей былі таксама старшыня Камітэту абароны рэпрэсаваных "Салідарнасць" Іна Кулей і сябра Рады Руху "За Свабоду" Аляксей Кавалец. Прадстаўнічы сход вылучыў 26 дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі Форум, сярод якіх сямёра сябраў БХД. Падчас сходу былі таксама прэзентаваныя кнігі Павала Севярынца "Лісты з лесу", "Люблю Беларусь" і "Маладафронтаўцы" (напісана ў суаўтарстве з Настай Палажанкай).
|
Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ. У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне. Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка". У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва. Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам. Шаноўныя дэлегаты!
Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць. |