http://www.euraforum.info Навіны Форум у СМІ Мілінкевіч пра беларускую салідарнасць

Мілінкевіч пра беларускую салідарнасць

«Мы абаранялі кожнага, хто пацярпеў у барацьбе, — заявіў Аляксандр Мілінкевіч у сваёй прамове на Еўрапейскім Форуме ў Мінску 14 лістапада.

— Мы арганізавалі навучанне для рэпрэсаваных студэнтаў. Мы далі дапамогу пацярпелым. Мы ладзілі канцэрты забароненых музыкаў. Запрацавалі «Белсат» і новыя радыёстанцыі. Там, дзе ўлады зачынялі газеты, мы адкрывалі інтэрнэт-сайты. Мы ў меру нашых магчымасцяў дапамагалі кожнай спробе людзей самаарганізавацца. У нас не было на тое вялікіх грошай. Затое была салідарнасць».

Ён таксама адзначыў уласную заслугу ў захаванні арганізавай апазіцыі аўтарытарнаму рэжыму: «Мы не дапусцілі развалу і дэзарганізацыі апазіцыі, калі лідэры сыходзілі адразу пасля выбараў ці з’язджалі за мяжу. Я, Мілінкевіч, тут, з вамі. Я прайшоў з вамі ўвесь шлях. З вамі быў на Плошчы ў 2006-м. З вамі сядзеў у турме на Акрэсціна».

Мілінкевіч заклікаў да вытрымкі: «Усё тое, што мы рабілі, мы будзем рабіць да перамогі».

 

Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум

Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ.

У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне.

Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка".

У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва.

Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам.

Шаноўныя дэлегаты!

Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць.